За тону венесуэльскай нафты Беларусь плоціць 645 даляраў

16.11.2010 12:44
Архив Редакция

У траўні-верасні 2010 года Беларусь імпартавала з Венесуэлы мільён тон нафты. Кошт пастаўкі ў сярэднім склаў 645 даляраў за тону, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі. Згодна з планам беларускіх уладаў, да траўня 2011 года Беларусь павінна атрымаць чатыры мільёны тон венесуэльскай нафты.

У той жа час імпарт нафты з Расіі ў студзені — верасні скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 41,9% і склаў 9,4 млн. тон. Сярэдні кошт расійскай нафты павялічыўся на 29,1% да 402 даляраў за тону, перадае АФН.

Разам з тым згодна з пастановай міністэрства эканомікі Беларусі № 157 ад 1 лістапада 2010 года на 2,5% павышаецца тарыф на паслугі па транспартоўцы нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. З 1 студзеня 2011 года тарыф складзе 1,64 даляра за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 кіламетраў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 2 лістапада першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў пра тое, што ў 2012 годзе Беларусь плануе павысіць тарыфныя стаўкі на транзіт прыроднага газу з Расіі па беларускай тэрыторыі. «У гэтым годзе тарыф на транзіт газу ў нас 1,88 даляраў, у наступным годзе ўжо ёсць два даляры па дамове, а гэта плюс 6%, а далей будзем спрачацца», — заявіў першы віцэ-прэм’ер.

Как вам новость?
Головоломки