У найбліжэйшыя выходныя слупок тэрмометра падымецца да +37

21.07.2010 15:57
Архив Редакция

У найбліжэйшыя выходныя, 24 і 25 ліпеня, у Беларусі слупок тэрмометра ў некаторых раёнах краіны можа падняцца да 37 градусаў гарачыні. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. "Яшчэ адна хваля гэтага гарачага субтрапічнага паветра дасягне межаў нашай краіны. Асабліва высокія тэмпературы чакаюцца на паўднёвым усходзе Беларусі", — сказала спецыяліст.

«У цэлым тэмпературны фон у пятніцу, суботу і ў нядзелю ў Беларусі можа дасягаць +30-34 градусаў, а на паўднёвым усходзе, у Гомельскай вобласці магчыма нават 37 градусаў», — цытуе Вольгу Фядотаву «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Па словах галоўнага сіноптыка Белгідрамета, найбольш горача сёлета ў Беларусі было 18 ліпеня, калі слупок тэрмометра наблізіўся да +35.

Белгідрамет: жнівень у Беларусі чакаецца не такім экстрэмальна гарачым, як ліпень

Па папярэднім прагнозе, жнівень будзе на 2-3 градусы прахаладнейшы за ліпень, распавяла Вольга Фядотава. «Тэмпература паветра днём чакаецца ў межах 20-27 градусаў цяпла. Колькасць ападкаў будзе набліжанай да сярэдніх шматгадовых значэнняў», — адзначыла спецыялістка, перадае БелТА.

«Прагноз на месяц не заўсёды бывае дакладным і, як правіла, прадугледжвае адхіленні тэмпературы паветра ад нормы на 1-2 градусы. Зменлівая ўвесь час цыркуляцыя паветраных патокаў, ад якіх у асноўным і залежыць змяненне надвор’я, уносіць свае карэктывы. Таму больш дакладнымі з’яўляюцца прагнозы надвор’я на тры дні і тыдзень», — патлумачыла Вольга Фядотава.

Как вам новость?
Головоломки