У лякарнях застаюцца 128 пацярпелых у выніку выбуху ў метро

20.04.2011 09:25
Архив Редакция

У аўторак, 19 красавіка, з мінскіх лякарняў выпісалі яшчэ семярых пацярпелых у выніку тэракту ў метро 11 красавіка. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, на стацыянарным лячэнні ў клініках застаюцца 128 чалавек.

На адрас пацярпелых на дабрачынныя рахункі, адкрытыя Мінгарвыканкамам, працягваюць паступаць сродкі. Сума ахвяраванняў па стане на 19 красавіка склала каля 2,9 млрд. рублёў. Акрамя таго, на адрас пацярпелых таксама пералічылі 243,5 тыс. расійскіх рублёў і 8,23 тыс. даляраў, перадае БелТА.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 19 красавіка паведаміў, што гарадскія ўлады па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўжо прапрацоўваюць пытанне стварэння мемарыяльнага знака ахвярам тэракту ў мінскім метрапалітэне.

«Даручэнне прэзідэнта мы асэнсоўваем ў практычнай плоскасці: што неабходна зрабіць для таго, каб памяць засталася. Безумоўна, гарвыканкам будзе ўносіць прапановы кіраўніку дзяржавы. Адно з іх датычыцца стварэння месца вечнай памяці там, дзе ўсталяваны стэнд з фатаграфіямі загінулых», — паведаміў Мікалай Ладуцька.

Па сканчэнні дзевяці дзён з дня трагедыі кіраўнік Мінгарвыканкама разам са старшынём Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Міхаілам Савановічам усклалі кветкі ля ўваходу на станцыю метро «Кастрычніцкая». Запаленыя лампады на месцы трагедыі пакінулі кіраўнікі адміністрацый усіх дзевяці раёнаў Мінску.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у выніку выбуху 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая» загінулі 13 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки