У ЦВК падалі заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з аднаго чалавека

24.09.2010 14:12
Архив Редакция

Жыхар пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна, 29-гадовы Ілья Дабратвор падаў дакументы ў Цэнтрвыбаркам на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з аднаго чалавека — сябе самога. "Я зрабіў гэта ў знак пратэсту супраць таго, што Цэнтрвыбаркам прымае дакументы незразумела ад каго", — паведаміў Ілья Дабратвор.

Па словах жыхара Калодзішчаў, ён неаднаразова ўдзельнічаў у выбарах дэпутатаў рознага ўзроўню. Цяперашняя спроба падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў складзе аднаго чалавека — гэта публічны пратэст супраць прыняцця дакументаў ад усіх жадаючых, у тым ліку — ад санітарак, беспрацоўных, адзначыў Ілья Дабратвор, перадае «Беларускі партызан».

Спіс членаў ініцыятыўнай групы ў Цэнтрвыбаркаме патрабаваць ад прэтэндэнта не сталі — «каб не даводзіць сітуацыю да поўнага маразму».
 
Як паведаміў Ілья Дабратвор, дзяўчына, якая прымала дакументы, чамусьці ўспомніла аб прававых наступствах гэтага кроку: «А ці ведаеце Вы, якія прававыя наступствы могуць быць у Вашага ўчынку?». На гэта «прэтэндэнт» адзначыў: «Пасадзіць могуць, што я дакументы падаў?».

Как вам новость?
Головоломки