Шушкевіч атрымаў самую прэстыжную ўзнагароду Літвы

07.07.2010 13:09
Архив Редакция

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч за актыўную падтрымку незалежнасці Літвы ў 1991-м годзе атрымаў самую ганаровую літоўскую ўзнагароду — Крыж Камандора ордэна Вітаўта Вялікага. Узнагароду Станіславу Шушкевічу шостага ліпеня ўручыла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

«Вы даяце нам магчымасць яшчэ раз праверыць сябе і сваю грамадзянскасць. Гледзячы на ваш прыклад, мы ставім да сябе ўсё больш высокія патрабаванні», — паведаміла прэзідэнт Літвы, уручаючы Дзяржаўныя ордэны і медалі грамадзянам Літвы і замежжа за заслугі перад Літвой і ўслаўленне імя Літвы у свеце з нагоды Дня дзяржавы, перадае DELFI.

Даля Грыбаўскайтэ таксама ўручыла крыж Камандора ордэна «За заслугі перад Літвой» шведскаму дыпламату Ларсу Фрэдэну, які быў консулам Швецыі ў краінах Балтыі ў 1989-1992 гадах.

Сярод іншых узнагароджаных — навукоўцы Літвы і замежжа, дзеячы культуры, прадстаўнікі эміграцыі.

Как вам новость?
Головоломки