Рада ЕС на паседжанні ў Люксембургу 12 красавіка не прыняла "ніякіх фармальных рашэнняў" адносна Беларусі. Пра гэта паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі было ўключана ў парадак дня пасяджэння, што праходзіла пад старшынствам Кэтрын Эштан.
Па неафіцыйнай інфармацыі, міністры замежных спраў краін ЕС збіраліся разгледзець магчымасць прымянення эканамічных санкцыяў у дачыненні да Беларусі, перадае БелаПАН.
У прыватнасці, гаворка ішла аб санкцыях у адносінах да прадпрыемстваў, якія аказваюць фінансавую падтрымку беларускай наменклатуры: «Беларуськалі», «Белнафтахім», «Белтэхэкспарт» і «Трайпл».
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей