Пуцін шмат чаго чакае ад Адзінай эканамічнай прасторы

15.10.2010 10:17
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 14 кастрычніка заявіў, што запуск Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) Беларусі, Казахстана і Расіі ў цяперашні момант з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці. Паводле слоў расійскага прэм'ера, ён чакае многага ад запуску АЭП.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што гэты праект дазволіць стварыць дадатковыя магчымасці для эканомікі ўсіх краін-удзельніц АЭП, павысіць іх канкурэнтаздольнасць, а таксама актывізаваць узаемны паток капіталаў, тэхналогій і тавараў, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

«Менавіта таму было прынята кансалідаванае рашэнне паскорыць выхад на новы пасля Мытнага саюза ўзровень інтэграцыі, фарсіраваць падрыхтоўку да запуску Адзінай эканамічнай прасторы, сфармаваць усю неабходную для гэтага нарматыўную базу да 1 студзеня наступнага года, а не ў два этапы, як мы планавалі раней. У поўным аб’ёме Адзіная эканамічная прастора павінна запрацаваць ужо ў 2012 годзе «, — заявіў Уладзімір Пуцін.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас даклада прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка 14 кастрычніка заявіў, што беларускі ўрад прыме ўсе меры, каб у лістападзе-снежні выйсці на «афармленне гатовых дакументаў па Адзінай эканамічнай прасторы» ў рамках Мытнага саюза.

Паводле слоў беларускага прэм’ера, эксперты і віцэ-прэм’еры трох краін ужо дэталёва прапрацавалі некаторыя напрамкі, пакінуўшы на разгляд прэм’ер-міністраў спрэчныя моманты ў энергетыцы і чыгуначных перавозках грузаў.

Как вам новость?
Головоломки