У суботу, 12 лютага, каля 16:20 у Гарадзенскім раёне на аўтадарозе Горадня-Прывалка ў раёне вёскі Плябанішкі адбылася сур'ёзная аварыя. Трое ўдзельнікаў ДТЗ загінулі на месцы, яшчэ дваіх шпіталізавалі ў рэанімацыю з сур'ёзнымі траўмамі.
Як паведамілі ва УДАІ Гарадзенскай вобласці, вінаватым ДТЗ стала 23-гадовая жыхарка Горадні. Знаходзячыся за рулём аўтамабіля Citroen, жанчына не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з Renault Megane Scenic.
І сама кіроўца Citroen, і двое яе пасажыраў ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння. Цяжкія траўмы таксама атрымалі двое пасажыраў Renault — 22-гадовы мужчына і яго пяцігадовы сын. Кіроўца аўто, маці пацярпелага дзіцяці, сур’ёзных траўмаў не атрымала.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей