Мінтранс: расследаванне крушэння верталёта пад Мінскам працягваецца

23.08.2010 10:55
Архив Редакция

Органы ваеннай пракуратуры Беларусі працягваюць праводзіць расследаванне крымінальнай справы па факце гібелі нямецкага пілота Гюнтэра Цымера, які разбіўся 8 жніўня пад Мінскам. У склад камісіі, прызначанай загадам мінтранса, увайшлі прадстаўнікі органаў бяспекі палётаў грамадзянскай і дзяржаўнай авіяцыі, паведамілі ў міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі.

Федэральныя бюро расследаванняў авіякатастрофаў ЗША (краіна вырабу верталёта, які разбіўся) і Германіі (тут верталёт зарэгістравалі і эксплуатавалі), а таксама Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт апавясцілі аб адмове ў накіраванні ўпаўнаважаных прадстаўнікоў для ўдзелу ў расследаванні і прапанавалі аказаць неабходную дапамогу ў правядзенні даследаванняў і экспертыз.

Як паведамілі ў мінтрансе, інфармацыю аб ходзе расследавання рэгулярна прадстаўляюць міністру транспарту і камунікацыяў Івану Шчэрбу.

Як раней паведамляў Тэлеграф, нямецкі экіпаж верталёта HUGHES 369HS амерыканскае вытворчасці разбіўся 8 жніўня 2010 года падчас спаборніцтваў па верталётным спорце на аэрадроме Баравая пад Мінскам. Трагедыя здарылася падчас паказальных выступленняў пры выкананні фігуры найвышэйшага пілатажу «мёртвая пятля».

Па факце гібелі нямецкага пілота Гюнтэра Цымера ў Беларусі распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 314 КК «Парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека».

Сваякі памерлага нямецкага пілота ўжо атрымалі лекарскае сведчанне аб смерці з указаннем прычынаў гібелі лётчыка. Аднак, да заканчэння расследавання яны не выдаюцца.

Как вам новость?
Головоломки