Лукашэнка: вынікі выбараў прымусілі мяне задумацца

20.12.2010 16:53
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць нядрэнным набраны ім на выбарах працэнт галасоў "пры тым, што адбывалася ў нашай краіне, пры той так званай агітацыі". "Але давайце будзем сумленныя: 20% або выказаліся супраць, альбо прагаласавалі за альтэрнатыўных кандыдатаў. Згадзіцеся, што ёсць над чым падумаць", — сказаў беларускі лідар.

«І я буду думаць, перш за ўсё, аб гэтым, не забываючы аб сваіх прыхільніках, пра тых людзей, якія мяне падтрымалі», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што працягне ўдасканальваць мадэль развіцця Беларусі без карэнных ломак. «Мы не пойдзем на яе злом, бо нас не зразумеюць як мінімум 80% людзей, якія ўчора прыйшлі на ўчасткі ў надзеі на тое, што тая палітыка, якая праводзіцца і будзе праводзіцца, заяўленая на Усебеларускім народным сходзе, будзе ажыццяўляцца пасля выбараў», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Па словах кіраўніка дзяржавы, у палітычнай і эканамічнай сферах Беларусь не будзе рабіць усё па ўказцы звонку. «Мы будзем рабіць і ў палітычным адносінах, і ў эканамічным толькі тое, што трэба нашаму народу», — сказаў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки