Лукашэнка павіншаваў праваслаўных з Раством

06.01.2011 08:53
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 снежня павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Раством Хрыстовым, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. «Калі мы хочам змяніць жыццё да лепшага, то перш за ўсё павінны захоўваць духоўную моц і згуртаванасць нашага народа, выхоўваць моладзь на аснове традыцыйных каштоўнасцяў і ідэалаў беларусаў», — гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта.

«Толькі адзінства зробіць нас моцнымі, свабоднымі, здольнымі пераўтварыць свет, стане асновай для новых здзяйсненняў», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Раство не толькі «прыносіць людзям светлую радасць і надзею», але і «вучыць прытрымлівацца маральных запаведзяў, праяўляць любоў да бліжняга і тварыць добрыя справы».

«У калядныя дні мы зноўку адкрываем простую ісціну: там, дзе няма згоды, даверу і ўзаемнай падтрымкі — там не будзе ні шчасця, ні паўнаты быцця», — адзначыў прэзідэнт.

«Няхай цеплыня свята Нараджэння Хрыстова пастаянна сагравае вашыя сем’і, дапамагае берагчы адно аднаго. Няхай надыходзячы год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом ўтульнасць, дастатак і ўзаемаразуменне», — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі.

Праваслаўная Царква, якая выкарыстоўвае юліянскі каляндар, адзначае Раство Хрыстова 7 студзеня па грыгарыянскім календары. Святу папярэднічае 40-дзённы пост, а напярэдадні Калядаў у праваслаўных храмах праводзяцца начныя служэнні, так званае ўсяночнае трыванне.

Как вам новость?
Головоломки