Лукашэнка павіншаваў беларускіх жанчын са святам 8 сакавіка

05.03.2010 18:24
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, пятага сакавіка, павіншаваў беларускіх жанчын з Днём жанчын 8 сакавіка. "Ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, у розных галінах чалавечага быцця вы выяўляеце свае лепшыя рысы — дабрыню і чуласць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Дзякуючы вам нястомна абнаўляюцца жыццёвыя сілы беларускага народа, дынамічна развіваюцца адукацыя і навука, культура і мастацтва, ахова здароўя і спорт», — гаворыцца ў віншаванні беларускага лідара.

«Няхай і ў далейшым вашымі талентамі, працай, грамадзянскай актыўнасцю большаюць слава, дабрабыт і прыгажосць Беларусі. Радасці вам і здароўя, паразумення і згоды ў сям’і, дастатку дома і поспеху. Будзьце шчаслівымі і каханымі!» — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки