Cямашка спадзяецца «прытармазіць» рост цэнаў на расійскія газ і нафту

07.12.2010 10:54
Архив Редакция

У выпадку станоўчага рашэння спрэчных пытанняў адносна паставак расійскіх нафты і газу, Беларусь зможа «прытармазіць» рост коштаў на гэтыя энерганосьбіты. Пра гэта 6 снежня на секцыйным пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Акрамя таго, як перадае БелТА, беларускія ўлады разлічваюць праз пяць гадоў пры цэнаўтварэнні на прыродны газ «выйсці разам з Расіяй на роўнадаходныя, хай і па больш высокай траекторыі». Уладзімір Сямашка нагадаў, што ўмовы, на якіх у 2011 годзе будуць пастаўляць прыродны газ, ужо вядомыя. Першы віцэ-прэм’ер Беларусі таксама заявіў, што краіна будзе пераходзіць на роўнадаходныя ў фармаванні цэнаў на газ па плане РФ на працягу 2012-2014 гадоў.

Па словах Уладзіміра Сямашкі, беларускія ўлады разлічваюць на падпісанне, а можа і ратыфікацыю яшчэ ў снежні пагаднення, якое рэгламентуе парадак перамяшчэння нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Мытнага саюза. Чакаецца, што дадзеную дамову прымуць у рамках пакету дакументаў для стварэння Адзінай эканамічнай прасторы. Першы віцэ-прэм’ер паведаміў таксама аб прынцыповай гатоўнасці падпісаць пагадненне, якое датычыцца стварэння ў АЭП адзіных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў і газу.

Как вам новость?
Головоломки