БХД: ідэолагі забараняюць друкаваць улёткі нашых кандыдатаў

09.04.2010 10:37
Архив Редакция

Каардынатар партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Брэсцкай вобласці і чалец каманды кандыдата ў дэпутаты ў Брэсцкі раённы савет Аляксандра Кузняцова Зміцер Шурхай паведаміў, што ідэолагі Брэсцкага райвыканкама забаранілі друкарні «Артлайн» друк улёткі Аляксандра Кузняцова. "Мы маем намер звярнуцца ў пракуратуру і даручыць друк улёткі іншай друкарні", — сказаў Зміцер Шурхай.

Па словах каардынатара БХД па Брэсцкай вобласці, у чацвер, восьмага красавіка, мясцовая друкарня адмовілася зрабіць кандыдату ў дэпутаты Аляксандру Кузняцову, які таксама ўваходзіць у ініцыятыўную групу па стварэнні партыі БХД, агітацыйную ўлётку.

«У раённай выбарчай камісіі нам сказалі, што пералічаць грошы на друк толькі пасля ўзгаднення ўлёткі з аддзелам ідэалагічнай працы райвыканкама. Мы пайшлі туды і пачалі аспрэчваць, маўляў, якая справа вам да гэтых улётак? Тады загадчыца ідэалагічнага аддзелу Людміла Лемех сказала, маўляў, што згоды не дае, аднак мы можам ісці і друкаваць, паколькі маем права «, — адзначыў Зміцер Шурхай, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Калі мы прыехалі ў друкарню, літаральна перад намі дырэктару патэлефанавалі. Чутно, што там гутарка ідзе пра нас і нашага кандыдата», — распавёў чалец каманды кандыдата ў дэпутаты.

Пасля чаго, як распавёў Зміцер Шурхай, выйшаў дырэктар і паведаміў, што «тэлефанавалі з ідэалагічнага аддзела, і Людміла Лемех забараніла друкаваць улётку».

Как вам новость?
Головоломки