Беларусь уваходзіць у пяцёрку лідараў па прыцягненні расійскага капіталу

20.08.2010 14:34
Архив Редакция

Па аб'ёмах прыцягнутых расійскіх інвестыцыяў у першым паўгоддзі 2010 года Беларусь заняла першае месца сярод краінаў Садружнасці незалежных дзяржаў і пятае сярод усіх краінаў свету. Пра гэта паведамілі ў Федэральнай службе дзяржаўнай статыстыкі Расіі (Расстат).

Усяго, па інфармацыі Расстата, у пазначаны перыяд за мяжу было вывезена расійскага капіталу на суму 51,1 млрд. даляраў. Гэта на 17,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2009 года. На долю Беларусі з агульнай сумы прыпала 2,16 млрд. даляраў, паведамляе «Ежедневник».

Акрамя таго, Беларусь з’яўляецца адным з найбуйнейшых інвестараў у расійскую эканоміку ў сферы вытворчасці коксу і нафтапрадуктаў. У дадзеным выпадку пад беларускімі інвестыцыямі разумеюцца сродкі, якія Мінск накіроўвае на закупку і перапрацоўку расійскай нафты.

Як паведамляе Расстат, у першым паўгоддзі Беларусь інвеставала ў дадзеную галіну 511 млн. даляраў. Гэта склала 18,4% ад усяго аб’ёму замежных інвестыцыяў у гэты сегмент эканомікі Расіі. Больш інвестыцыяў у вытворчасць нафтапрадуктаў накіравала толькі Вялікабрытанія — 697 млн. даляраў (25% ад усяго аб’ёму).

Как вам новость?
Головоломки