Беларусь і Украіна падпісалі пагадненне па транзіце нафты

13.07.2010 08:55
Архив Редакция

Беларусь і Украіна сёння, 12 ліпеня, падпісалі міжурадавае пагадненне аб мерах па развіцці супрацоўніцтва ў сферы транспарціроўкі нафты па тэрыторыі Украіны ў Беларусь. Дакумент быў падпісаны ў рамках працоўнага візіту беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Уладзімірам Сямашкам ва Украіну, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У рамках працоўнага візіту таксама адбыліся перамовы Уладзіміра Сямашкі з першым віцэ-прэм’ер-міністрам Украіны Андрэем Клюевым па пытаннях двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перадае БелТА.

Бакі абмеркавалі ход выканання плану сумесных дзеянняў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў беларуска-ўкраінскіх кантактаў — Дарожнай карты, падпісанай 29 траўня 2010 года ў Гомелі.

Акрамя таго, у цэнтры ўвагі на перамовах таксама знаходзіліся пытанні супрацоўніцтва ў сферы транзіту нафты па тэрыторыі Украіны і арганізацыі сістэмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, мяркуецца, што гэтае пагадненне дазволіць павялічыць аб’ёмы транспарціроўкі нафты па тэрыторыі Украіны трубаправодным і чыгуначным транспартам.

Как вам новость?
Головоломки