Балгарыя палягчае візавы рэжым для беларусаў

07.06.2010 10:46
Архив Редакция

З 15 чэрвеня Балгарыя ўводзіць палягчэнні візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. Пра гэта паведамілі ў консульскай службе знешнепалітычнага ведамства Балгарыі. Палягчэнне візавага рэжыму накіравана на павелічэнне патоку турыстаў. Такім чынам візы будуць афармляцца ў тэрмін да дзесяці каляндарных дзён пасля паступлення дакументаў у консульскую службу.

Кошт балгарскай візы для грамадзян Беларусі складае 60 еўра, для дзяцей ад 6 да 12 гадоў — 35 еўра, дзецям да шасці гадоў віза выдаецца бясплатна.

У паведамленні консульскай службы адзначаецца, што бясплатнымі візамі змогуць скарыстацца навучэнцы, спартоўцы і дзеячы культуры, якія наведваюць Балгарыю для ўдзелу ў міжнародных спартыўных, культурных і творчых мерапрыемствах.

Шматразовая віза тэрмінам да года будзе афармляцца асобам, якія ў папярэднім годзе атрымалі хаця б адну візу, выкарыстоўвалі яе, а таксама адпавядаюць патрабаванням надзейнасці і даказалі неабходнасць частых ці рэгулярных паездак, перадае БелаПАН. Да такіх асобаў, у прыватнасці адносяцца ўласнікі нерухомасці на тэрыторыі Балгарыі і члены іх сем’яў.

Шматразовая віза тэрмінам не менш за два і не больш за пяць гадоў будзе афармляцца асобам пералічаных катэгорый пры ўмове, што ў папярэднія два гады яны выкарыстоўвалі гадавую шматразовую візу законным спосабам, а таксама ў іх і не зніклі падставы для патрабавання шматразовай візы, адзначаецца ў паведамленні.

Как вам новость?
Головоломки