У Беларусі шырокая грашовая маса з пачатку года павялічылася на 21,5%

19.11.2010 10:41
Архив Редакция

У Беларусі шырокая грашовая маса павялічылася ў студзені-кастрычніку 2010 года на 21,5% да 46,2 трлн. рублёў на 1 лістапада 2010 года. Аб'ём наяўных грошай у абарачэнні (грашовы агрэгат M0) з пачатку года павялічыўся на 31,5% да 4,7 трлн. рублёў. Удзельная вага наяўных грошай у структуры грашовай масы вырасла да 10,4% на 1 лістапада 2010 года (9,6% на 1 студзеня 2010 года), паведамілі ў Нацбанку.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, грашовы агрэгат M1, які ўключае наяўныя грошы і бягучыя рублёвыя ўклады ў банках, вырас з пачатку года на 5,9% да 12 трлн. рублёў. Удзельная вага грашовага агрэгата М1 ў структуры шырокай грашовай масы скарацілася да 25,9% на 1 лістапада 2010 года (29,8% у студзені).

Па дадзеных Нацбанка, рублёвая грашовая маса (агрэгат М2*), якая акрамя агрэгата М1 уключае аб’ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў і каштоўныя паперы, якія выпушчаны банкамі і знаходзяцца па-за банкаўскім абарачэннем, узрасла ў студзені-кастрычніку 2010 года на 21,2% да 25,1 трлн. рублёў. Удзельная вага рублёвага складніку ў шырокай грашовай масе знізіўся да 54,3% (54,4% на пачатак 2010 года).

У той жа час, памер валютнага складніку шырокай грашовай масы павялічыўся з пачатку года на 15,8% да 7,023 млрд. даляраў. Доля гэтага паказчыка ў структуры шырокай грашовай масы пры гэтым узрасла да 45,7% на 1 лістапада 2010 года з 45,6% на 1 студзеня 2010 года.

За 2009 год прырост шырокай грашовай масы склаў 23,1% супраць 26,3% за 2008 год. У тым ліку рублёвая грашовая маса павялічылася ў 2009 годзе ўсяго на 1% пасля прыросту на 22,5% за 2008 год.

Как вам новость?
Головоломки