Беларускі клуб па футзале ВЗР пачаў з перамогі ўдзел у Кубку чэмпіёнаў

27.05.2009 17:55
Спорт Редакция

У балгарскім мястэчку Прыморска распачаўся Кубак чэмпіёнаў па футзале. Беларусь у кампаніі найлепшых 8–мі клубаў кантыненту рэпрэзентуе каманда Гомельскага вагонарамонтнага заводу, якая так і называецца — ВРЗ.

Сёння ў першым матчы беларусы сустракаліся з каталонскай «Эспардэньёю» і атрымалі перамогу з лікам 3:2. Заўтра беларусы згуляюць з балгарскім «Атлетыкам» з Бургасу. Таксама ў нашай падгрупе клуб «Зоркий» з расійскага Краснагорску.

Как вам новость?
Головоломки