Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў інфармуе грамадства пра папярэдні план мерапрыемстваў з нагоды пахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні.
22 лістапада, пятніца
10.00 –11.30 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).
12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
20.00 – Канцэрт гурта "Dzieciuki" у музычным тэатры Legendos Klubas (Kalvarijų g. 85)
23 лістапада, субота
11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);
13:00 — Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*
16:00 — "Містэрыя": гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*
18:00 — "Паўстанцкі ланцуг". Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*
* — Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.
24 лістапада, нядзеля
12:00 — Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за спачын паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)
14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)