Вулканічны пыл з Ісландыі дасягнуў Беларусі

26.05.2011 09:27
Архив Редакция

Супрацоўнікі лабараторыі оптыкі рассейваючых асяроддзяў Інстытута фізікі ім. Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі зарэгістравалі на вышыні васьмі кіламетраў над тэрыторыяй Беларусі пылавыя часцінкі, якія ўтварыліся ў выніку вывяржэння вулкана Грымсвотн у Ісландыі. Пра гэта паведаміў галоўны навуковы супрацоўнік Аркадзь Іваноў.

«Іх канцэнтрацыя вельмі нязначная, таму ніякай пагрозы ні для навакольнага асяроддзя, ні для авіяцыі гэтыя рэшткі вулканічнага воблака пылу не ўяўляюць», — адзначыў ён, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, ісландскі вулкан Грымсвотн, які вывяргаецца з 21 траўня, заціх. Праз шлейфу вулканічнага попелу ў шэрагу краін Еўропы некалькі дзён былі парушаны авіязносіны.

Как вам новость?
Головоломки