Уступілі ў сілу санкцыі ЗША супраць «Белнафтахіма»

11.02.2011 09:38
Архив Редакция

Сёння, 11 лютага, уступілі ў сілу абяцаныя ЗША эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў ААТ "Лідская Лакафарба" і ААТ «Полацк-шкловалакно», якія з'яўляюцца даччынымі кампаніямі дзяржаўнага нафтахімічнага канцэрна «Белнафтахіма». Санкцыі выкліканыя, па заявах амерыканскага боку, парушэннем ў Беларусі асноўных дэмакратычных правоў і свабодаў. 

Як паведамляў Тэлеграф, дзярждэпартамент ЗША 31 студзеня абвясціў аб увядзенні аднабаковых санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх кампаній. Так, ЗША анулявалі дакумент, які дазваляе амерыканскім грамадзянам здзяйсняць угоды з «Лакафарба» і «Полацк Шкловалакно». Акрамя таго, ЗША таксама пашырылі спіс грамадзян Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны.

У сваю чаргу ў беларускіх кампаніях лічаць, што ўвядзенне эканамічных санкцый з боку ЗША можа негатыўна адбіцца на амерыканскіх спажыўцах. Па словах начальніка ўпраўлення маркетынгу ААТ «Полацк-Шкловалакно» Аляксандра Краско, для некаторых з іх прадпрыемства з’яўляецца адзіным пастаўшчыком прадукцыі.

Как вам новость?
Головоломки