У Мінску захоўваецца натуральны прырост насельніцтва

26.08.2010 16:54
Архив Редакция

У сталіцы захоўваецца натуральны прырост насельніцтва — нараджальнасць перавышае смяротнасць. Як распавяла начальніца Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінску Жана Бірыч, у першым паўгоддзі гэтага года ў сталіцы з'явілася на свет 10 302 малыя. За гэты ж перыяд памерла 8 879 мінчукоў.

«Натуральны прырост насельніцтва назіраўся ў шасці раёнах, найбольшы — ў Маскоўскім і Фрунзенскім», — распавяла Жана Бірыч, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

На 1 ліпеня колькасць насельніцтва горада склала 1,83 млн. чалавек, павялічыўшыся з 1 студзеня гэтага года на 3,7 тыс. за кошт натуральнага і міграцыйнага прыросту.

Першае супастаўленне вынікаў перапісу 2009 года з вынікамі папярэдніх рэзкіх змяненняў у дэмаграфічнай карціне не выявіла. Асноўныя тэндэнцыі засталіся ранейшымі: перавага жаночага насельніцтва над мужчынскім, асабліва з павелічэннем узросту, рост колькасці людзей, якія знаходзяцца ў незарэгістраваным шлюбе.

Как вам новость?
Головоломки