Лукашэнка: беларусам трэба падціснуцца, а не зацягваць паясы

14.06.2011 16:05
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальна скараціць кошт будаўніцтва сельскагаспадарчых аб'ектаў. "Трэба цяпер падціснуцца, эканоміць. Але гэта не значыць, як нас тут "свядомыя" ў Мінску вучаць, што трэба зацягнуць паясы. Ніякія паясы не трэба зацягваць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як заявіў прэзідэнт у ходзе наведвання сельгаспрадпрыемства «Азярыцкі-Агра» ў Смалявіцкім раёне, галоўнае сёння — не спыняць пачатае будаўніцтва, перадае БелТА.

«Нам трэба працаваць, як працавалі, але цяпер хаця б на 30-33% падціснуцца і скараціць сабекошт. У сельскай гаспадарцы конь не валяўся. Гэта мы можам зрабіць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы прапанаваў зрабіць таннейшым будаўніцтва аб’ектаў, «зрабіўшы ўпор на дрэва», замест металу, цэменту, шчэбеню.

Да 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць сучасны жывёлагадоўчы комплекс у кожнай гаспадарцы. «Мы ведаем, у якім кірунку трэба ісці ў сельскай гаспадарцы. Не трэба глядзець на курсы і спекуляцыю, а трэба спакойна рухацца ў абраным кірунку», — адзначыў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки