Дзявятага траўня ў Вільнюсе адбылася сустрэча лідараў шэрагу апазіцыйных партый Беларусі з прэзідэнтам Еўрапейскай народнай партыі Вілфрэдам Марцінсам. У палітычных кансультацыях прынялі ўдзел Аляксей Янукевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі і Анатоль Лябедзька.
Гаворка на сустрэчы ішла пра перспектывы развіцця сітуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. Еўрапейская народная партыя з’яўляецца вядучай палітычнай сілай Еўропы і цікавасць яе кіраўніка да Беларусі як кіраўніка еўрапейскай палітычнай і эканамічнай прасторы лагічны і натуральны, перадае сайт ОГП.
«Размова была максімальна шчырай і адкрытай, хаця і не няпростай, а для кагосьці і непрыемнай, — заявіў пасля сустрэчы Анатоль Лябедзька. — Мы дамовіліся абмеркаваць пытанне пра выпрацоўку працэдуры па вызначэнні адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкіх сіл Беларусі. Свае прапановы мы дамовіліся сфармуляваць да канца бягучага тыдня. Пры гэтым я хачу падкрэсліць, што АГП застаецца прыхільнікам ідэі «адзінага кандыдата».
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей