У Мінску 3 верасня адбудзецца канцэрт-трыб'ют "Апошні герой" памяці Віктара Цоя і гурта "Кіно", паведамілі арганізатары мерапрыемства. У канцэрце ў адным са сталічным клубаў прымуць удзел розныя па стылі і па ўзросце каманды: "Земля королевы мод", "Мутнае вока", "Моsты", "ПараЛель" і іншыя. Гэта будзе вечар з самай лепшай музыкай, упэўнены арганізатары, — музыкай Віктара Цоя.
Віктар Цой уварваўся ў жыццё ледзь не кожнага сучасніка імкліва і раптоўна, знайшоўшы ключык практычна да кожнага сэрца. На сутыку эпох ён адзін з першых навучыў адчуваць свабоду, казаць пра яе ўголас. У сваіх песнях ён часта распавядаў пра свае перажыванні, аднак кожны слухач знаходзіў у ягоных песнях сябе, перадае БелТА.
Прайшло 20 гадоў з дня той жахлівай і недарэчнай трагедыі, але іх быццам і не было. У дворыках моладзь спявае песні Цоя пад гітару. Кіроўцы таксі слухаюць песні Цоя. Яго вершы не страцілі актуальнасці, а песні слухае і выконвае новае пакаленне, народжанае пасля смерці музыканта.