Галандскія тэнісісты датэрмінова атрымалі перамогу над зборнай Беларусі ў матчы першага раунду плэй-оф 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубку Дэвіса.
У нядзелю, 11 ліпеня, у першай сустрэчы трэцяга дня першы нумар беларускай зборнай Уладзімір Ігнацік (188-е месца ў сусветным рэйтынгу) саступіў лідару гасцей Ціма дэ Бакеру (41) — 1:6, 6:7 (5:7), 7:6 (7:4), 4:6. Агульны лік стаў 3:1 на карысць гасцей.
Заключная гульня, у якой сустракаліся другія нумары зборных Андрэй Васілеўскі і Робін Хаазэ, скончылася перамогай спартоўца з Нідэрландаў — 6:3, 6:4, паведамілі ў Беларускай тэніснай федэрацыі.
17-19 верасня ў госці да беларусаў прыедзе каманда Славакіі — каманды пазмагаюцца за захаванне прапіскі ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубку Дэвіса.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей