Курс даляра на міжбанку дасягнуў 9 тыс. рублёў

19.05.2011 11:59
Архив Редакция

У чацвер, 19 траўня, курс даляра на пазабіржавым валютным рынку курс даляра дасягнуў 9 тыс. рублёў. Каціроўкі беларускіх банкаў на куплю даляра вагаюцца ад 7,5 тыс. да 8,8 тыс. рублёў за даляр. Экспарцёры гатовыя аддаваць за даляр па 9 тыс. рублёў. Нягледзячы на малую актыўнасць на рынку, угоды па курсе 8,8 тыс. рублёў за даляр ужо зафіксаваныя.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у сераду, 18 траўня, курс куплі даляра на пазабіржавым рынку дасягаў васьмі тысяч рублёў. Аднак угодаў на рынку няма па прычыне поўнай адсутнасці прапановы, паведамілі прадстаўнікі некалькіх беларускіх банкаў.

Афіцыйны курс Нацбанка Беларусі на 19 траўня для даляра роўны 3 130 рублёў, еўра — 4 466,82, расійскага рубля — 111,6. У той жа час на «чорным рынку» курс даляра ў адносінах да рубля вагаецца ад 6,3-7 тыс. рублёў да 7,5-8 тыс. рублёў. Такім чынам, неафіцыйная дэвальвацыя беларускага рубля ў параўнанні з курсам галоўнага банка краіны склала больш за 100%.

Па матэрыялах АФН

Как вам новость?
Головоломки