«Манрэаль» без Касціцыных

05.04.2009 12:02
Спорт Редакция

 

Перамога, якой дабіліся сёння ноччу «канадцы» над прынцыповымі супернікамі з «Таронта», да 99% азначае для каманды працяг сезону. Пры гэтым упершыню ў рэгулярцы яны пры гэтым абышліся без абодвух братоў Касціцыных.

Абодва браты Касціцыны не прынялі ўдзел у гульні супраць «Таронта». Фота: Graig Abel /NHLI via Getty ImagesПраўда, буйная перамога за яўнай перавагай прынесла і зусім непрыемныя для заўзятараў каманды навіны. У першым перыядзе пакуінуў пляцоўку і больш на яе не вярнуўся Мэцью Шнайдэр. Не змог дайграць сустрэчу да канца абаронца і лепшы бамбардыр клуба Андрэй Маркаў. Нажаль, прычынай апошняга здарэння сталі далёка не джэнтльмэнскія паводзіны нашага таронтаўца Міхаіла Грабоўскага. Беларус штурхнуў расіяніна на борт за 7 хвілін да канца гульні. Той не змог узняцца з лёда сваімі сіламі, пакінуўшы пляцоўку з дапамогай партнёраў.

Пасля гэтага пакінуў лёд і беларус. Астатак часу ён быў вымушаны правесці ў штрфных боксах. Праўда, перад гэтым ён паспеў яшчэ зчапіцца з парачкай гульцоў «Манрэаля», якія спрабавалі адпомсціць за аднаго з лепшых хакеістаў сваёй каманды.

Што да дзейнасці Грабоўскага наперадзе, то акрамя яго небяспечнага кідка у хуткім выпадзе з блізкай адлегласці, які класным сэйвам спыніў Яраслаў Галак, узгадваць асабліва больш і няма чаго.

Стытыстыка беларуса: 16 хвілін штрафу, паказчык карыснасці «мінус 2», 1 кідок за 15:28. У яго спалучэнні на гэты раз большую за іншых актыўнасць праяўляў Мікалай Кулемін, які 5 разоў турбаваў брамніка гасей.

Галоўны ж вынік сустрэчы: «Манрэаль» аказаўся мацней за «Таронта» ва ўсіх кампанентах. Лік добра гэта дэманструе — 6:2 у гасцях. І што дадае камандзе-юбіляру дадатковага аптымізму перад скорым стартам у плэй-оф, дык гэта класная форма лідэраў каманды. Яны нарэшце сталі паказваць тое, чаго ад іх чакалі.

11 набраных камандай ачкоў у апошніх 6 гульнях і статыстыка першага спалучэння — прамы доказ узаемасувязі паказчыкаў «канадцаў» ад гульні лідэраў. Уклад іх у 5 перамог і паразу па булітах такі: Кавалёў 7+8, Саку Койву 3+6, Алекс Тэнгуэй 4+6.

Ніяк не абыйсці і, можна сказаць, здарэнне ў беларускім Манрэалі. Упершыню ў гэтым сезоне «Канадыенс» выйшаў на гульню без беларускіх хакеістаў. І калі Сяргей Касціцын узнаўляецца пасля атрыманага пашкоджання, і яго невыхад на лёд быў запланаваны, то адсутнасць Андрэя Касціцына ізноў нагадала пра адолеўшы яго апошнім часам вірус «сухасці». Трэнер «канадцаў» Боб Гэйні ў другі раз за сезон пакінуў здаровага Касціцына-старэйшага па-за межамі гульні.

Непрыемна, але ж Андрэю трэба сапраўды прымаць нейкія меры па выпраўленні становішча, каб узгадаць галявыя шляхі да варот супернікаў. І трэнер «канадцаў» такім чынам спрабуе уплываць на эфектыўнасць пошукаў беларускага форварда. Месяц назад такая ж аперацыя была праведзена нават з недатыкальным Аляксеем Кавалёвым. Дапамагло: зараз расіяінін — адзін з лепшых, калі не лепшы на пляцоўцы і ў камандзе, і ў ва ўсёй лізе. Учора на яго рахунку 1+3, прычым у другой сустрэчы запар ён адзначаецца асыстэнцкім хет-трыкам.

У апошніх праведзеных гульнях, разбаўленых змаганнем з грыпам, Андрэй быў непрыкметны і выглядаў зусім неініцыятыўным, нагадваючы бледны цень самога сябе — Касціцына, да якога мы прызвычаіліся: з добрым пасам, трапным кідком, не ўхільваючагася ад сілавой барацьбы… Усё кудысьці быццам згубілася за апошнія два месяцы.

Касціцын камандзе вельмі патрэбны. І гэта добра разумее Гэйні. Плэй-оф ужо блізка, таму і меры патрабуюцца больш інтэнсіўныя. Застаецца спадзявацца, што адлучэнне ад хакея падзейнічае на Андрэя станоўча.

А пакуль «Манрэаль» знаходзіць сябе, сітуацыя на межах васьмёркі ва Ўсходняй канферэнцыі пачынае пакрыху праясняцца. Восьмую перамогу запар атрымала «Караліна», якая адолеўшы ў авэртайме «Піцбург» 3:2 забяспечыла сабе месца ў плэй-оф. «Нью-Джэрсі» амаль пазбавіла шанцаў на працяг сезону «Бафала»: «д’яблы» перамаглі ў гасцях 3:2. «Лётчыкі» па булітах саступілі «Аттаве» 3:4 і не здолелі забяспечыць пакуль сабе месца ў васьмёрцы. Але гэта толькі пытанне часу. «Рэйнджэрс» саступіў 0:1 знаходзячамуся ізноў у непасрэднай блізі ад лідэра лігі «Сан-Хасэ» «Бостану». За перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце і Прэзыдэнцкі кубак паспрачаюцца менавіта гэтыя две каманды. За чатыры гульні да фініша іх раздзяляе адно ачко.

А вось «Рэйнджэрс» з цікавасцю будзе назіраць за бліжэйшымі гульнямі «Фларыды» (бліжэйшая — сёння супраць «пінгвінаў»). З вялікай верагоднасцю на Усходзе менавіта ў завочнай спрэчцы гэтых каманд і будзе выяўлены ўладар восьмай прыступкі і дзевяты лішні.

 
Тэкст: Дзяніс Талпека

 

Как вам новость?
Головоломки