Сіноптыкі: надвор'е ў Беларусі наладзіцца толькі ў чацвер

22.03.2010 13:52
Архив Редакция

Па інфармацыі сіноптыкаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра ў чацвер, 25 сакавіка, надвор'е ў краіне наладзіцца. Яго будзе фармаваць антыцыклон, які ссоўваецца з Польшчы. Ціск пачне расці. Паменшыцца воблачнасць, ападкаў не будзе. Вецер уначы слабы, днём паўднёвы ўмераны. Уначы мароз да 0..-5°С, па паўночным усходзе пры распагоджаннях да -8°С; тэмпература паветра днём будзе змяняцца ад +6°С на поўначы да +15°С на поўдні.

22 сакавіка надвор’е Беларусі будзе вызначаць тылавая частка цыклона, які запаўняецца, з цэнтрам над Валагодскай вобласцю Расіі. Захаваецца непагодлівая з моцным ветрам надвор’е. Галоўным чынам па паўночным усходзе кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ад +2 да +8°С, на поўдні паветра выгрэецца да +11°С, паведамляе Белгідраметцэнтр.

У аўторак, 23 сакавіка, надвор’е ў краіне будзе фармаваць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, а ў другой палове дня — зона атмасфернага фронту. Чакаецца зменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, днём па паўночным захадзе невялікія кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам дождж. Уначы і раніцай месцамі слабая смуга, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы 0..-7°С, днём ад +2°С да +11°С.

У сераду, 24 сакавіка, ўначы тэрыторыя Беларусі галоўным чынам будзе знаходзіцца пад уплывам цыклона які ссоўваецца з Балтыйскага мора на Наўгародскую вобласць Расіі. Днём у паўночна-ўсходняй частцы краіны захаваецца ўплыў цыклона, а паўднёва-заходняя апынецца ў вобласці падвышанага атмасфернага ціску. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй частцы пройдзе дождж. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, уначы месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы -1..+5°С, днём +3..+10°С, па паўднёвым захадзе да +14°С.

Как вам новость?
Головоломки