Сёмага красавіка ў Вярхоўным судзе дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пазбавіць экс-пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра волі тэрмінам на восем гадоў. Дзяржаўны абвінаваўца таксама патрабуе канфіскаваць катэдж, да будаўніцтва якога меў дачыненне Міхаіл Снягір, а таксама пяціпакаёвую кватэру па вуліцы Грыбаедава ў Мінску.
Дзяржабвінаваўца таксама патрабуе Вярхоўны суд пазбавіць былога пракурора адмысловага звання дзяржаўнага дарадніка юстыцыі трэцяга класа і забараніць яму займаць кіраўнічыя пасады на працягу пяці гадоў, паведамляе «Народная Воля».
У Вярхоўным судзе таксама просяць пазбавіць волі на чатыры гады экс-гендырэктара «Забудовы» Міхаіла Кудзелку, а таксама забараніць яму на працягу пяці гадоў займаць кіраўнічыя пасады.
Как вам новость?
Головоломки