За студзень-люты цэны на прадукты выраслі на 4,5%, тады як за 2011 харчаванне падаражэла на 14,1%. Больш за ўсё падаражэнне закранула грэчневыя крупы, капусту, цукар, бульбу і агуркі, лідзіруе ж у гэтым паказчыку імпартны вінаград. Цэны растуць неаднолькава: у Гомельскай вобласці кошт на грэчку з пачатку года вырас на 53%, у Магілёўскай — на 10%.
На пачатак сакавіка вінаград падаражэў на 35,2%, грэцкія крупы — на 30,7%, капуста — на 27%, цукар — на 21%, агуркі — на 17,5%, бульба — на 17%, цыбуля рэпчатая — на 16%.
Крупы, садавіна і гародніна працягваюць даражэць. Так, сярод тавараў, кошты на якія больш за ўсё павялічыліся за першую палову сакавіка, — гэта проса, лук, капуста, морква, бульба і грэчка, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».
Мяса і малако могуць падаражэць у два разы
Міністэрства эканомікі дазволіла малаказаводам і мясакамбінатам пастаўляць сваю прадукцыю ў крамы па больш высокіх коштах. Адпускныя цэны на ялавічыну ў сакавіку дазволена падняць на 4%, у красавіку — на 2%, на свініну ў сакавіку — на 2%, малако, кефір, смятану, тварог — на 2% у сакавіку-красавіку). Павышэнне ў ведамстве патлумачылі неабходнасцю кампенсацыі росту коштаў на мясную і малочную сыравіну, а таксама «збліжэннем цэн на малочныя прадукты і мяса» з суседнімі краінамі.
Не так даўно мінэканомікі параўнала кошты на беларускія прадукты з расійскімі. Чыноўнікі паведамілі, што ў студзені тварог у Смаленскай вобласці каштаваў амаль у два разы даражэй, на 99,7%, малако — амаль на 80%, а свініна — амаль на 70%.