Мінюст Беларусі растлумачыў сітуацыю з затрыманымі расійцамі

29.12.2010 16:37
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі апублікавала каментар з нагоды сітуацыі з затрыманнем на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня 11 грамадзян Расіі. "У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі наша краіна валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі", — падкрэслілі ў мінюсце.

«Гэта азначае права ажыццяўляць ўладныя паўнамоцтвы на сваёй тэрыторыі і над усімі асобамі, якія знаходзяцца ў яе межах у адпаведнасці са сваім заканадаўствам. У адпаведнасці з канстытуцыйнымі палажэннямі большасці дэмакратычных краінаў замежныя грамадзяне адной дзяржавы на тэрыторыі другой дзяржавы абавязаны выконваць яго законы», — гаворыцца ў заяве міністэрства.

«Рэспубліка Беларусь, роўна як і іншыя дзяржавы, забяспечвае законнасць і правапарадак на сваёй тэрыторыі, абавязаная абараняць правы і свабоды ўсіх грамадзян, якія знаходзяцца ў яе межах, забяспечваць іх бяспеку», — указалі ў мінюсце.

«У выпадку здзяйснення замежнымі грамадзянамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, віноўнага супрацьпраўнага дзеяння да іх прымяняецца заканадаўства Рэспублікі Беларусь на агульных з грамадзянамі Беларусі падставах. Парадак прыцягнення да адказнасці і вызвалення ад яе выразна рэгулюецца нацыянальным заканадаўствам», — гаворыцца ў каментары.

Па сцвярджэнні беларускага міністэрства, «у адпаведнасці з міжнароднымі дакументамі ў галіне правоў чалавека пры ажыццяўленні сваіх правоў і свабод кожны чалавек можа падвяргацца законным абмежаванням з мэтай забеспячэння павагі правоў і свабод іншых, а таксама захавання грамадскага парадку».

Мінюст: замежныя СМІ тэндэнцыйна асвятляюць затрыманне расійцаў 19 снежня

«Разам з тым, некаторыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку замежныя, часам тэндэнцыйна асвятляюць грамадскія падзеі ў Рэспубліцы Беларусь, дзеянні праваахоўных органаў, якія накіраваны на ўсталяванне належнага парадку, абарону правоў і свабод грамадзян, урадавых установаў», — адзначылі ў мінюсце.

«Калі праваахоўныя органы іншых краін наводзяць правапарадак у сваіх краінах, такія СМІ падаюць іх як неабходнасць прыняцця мераў для ліквідацыі супрацьзаконных дзеянняў, ажыццяўлення барацьбы з правапарушэннямі. Гэта сведчыць аб прымяненні двайных стандартаў, што недапушчальна», — заявілі ў міністэрстве.

Міністэрства юстыцыі лічыць, што «СМІ, рэалізуючы права на прадстаўленне інфармацыі, павінны кіравацца асноўнымі прынцыпамі іх дзейнасці, такімі як дакладнасць інфармацыі, законнасць, павага правоў і свабод чалавека».

Двое расійцаў ўжо выйшлі на волю з беларускай турмы

Тым часам стала вядома, што 29 снежня з жодзінскай калоніі выйшлі на волю 2 з 11 грамадзян Расіі, затрыманых падчас акцыі беларускай апазіцыі каля Дому ўраду ў Мінску 19 снежня. Пра гэта паведаміла ІА Regnum.

Як раней паведамляў Тэлеграф, міністэрства замежных спраў Расіі неаднаразова патрабавала ад беларускіх уладаў вызваліць расійскіх грамадзян з турмаў, пагражаючы ў адваротным выпадку telegraf.byадносін паміж дзвюма краінамі.

Как вам новость?
Головоломки