Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва — лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выступіць у прамым эфіры беларускага тэлебачання 1 снежня ў 19:00 замест прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы. Сам Рыгор Кастусёў лічыць, што гэта будзе больш эфектыўна, чым калі б ён выступаў адзін.
«Мы вырашылі, што калі адзін раз выступіць Аляксандр Мілінкевіч, а адзін раз я — усё-ткі гэта будзе больш эфектыўна, таму што ён выкажа свае думкі, я скажу свае думкі. Будзем адзін аднаго дапаўняць», — адзначыў кандыдат у прэзідэнты, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
«Я думаю, што мы людзей не заблытаем. Аляксандр Мілінкевіч будзе казаць, што ён мая давераная асоба. А погляды ў нас аднолькавыя, у нас супярэчнасцяў няма. Гэта будзе на карысць», — дадаў Рыгор Кастусёў.
Як раней паведамляў Тэлеграф, Рыгор Кастусёў выступае на радыё раніцай 26 лістапада і 3 снежня, а таксама на Першым нацыянальным тэлеканале 24 лістапада ў 19:30.