Камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Валерый Гайдукевіч паведаміў, што ў Беларусі плануюць сфармаваць спецпадраздзяленне для аховы атамнай электрастанцыі. Па словах камандуючага, штат часткі ўкамплектуюць вайскоўцамі-кантрактнікамі, якія пройдуць адмысловы адбор.
«Фармаванне часткі будзе ажыццяўляцца ў 2013 годзе. Цяпер ідзе напрацоўка, па-першае прававой базы, па-другое, сёлета мы будзем набіраць афіцэраў, якія будуць вучыцца па гэтай спецыяльнасці», — распавёў Валер Гайдукевіч, паведамляе тэлеканал СТБ.
«Адбор будзе праводзіць КДБ, асноўную адказнасць будзе несці служба бяспекі станцыі. Каб прасейваць праход старонніх асобаў на тэрыторыю станцыі», — паведаміў камандуючы ўнутранымі войскамі МУС.
Как вам новость?
Головоломки