Флот "Белавія" папоўніць чарговы Boeing

08.04.2010 09:13
Архив Редакция

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліцца чарговы самалёт амерыканскай вытворчасці Boeing 737/500, набыты авіякампаніяй «Белавія» ў аператыўны лізінг. Як распавялі спецыялісты авіякампаніі, гэта ўжо шосты самалёт дадзенай мадыфікацыі, які папоўніць паветраны флот "Белавія".

«Самалёт прызначаны для перавозкі 131 пасажыра з наданнем абслугоўвання ў эканамічным і бізнэс — класах. Па сваіх тэхнічных характарыстыках ён можа выконваць сярэднемагістральныя палёты на адлегласці да 4,444 тыс. кіламетраў з максімальнай крэйсерскай хуткасцю 912 кіламетраў за гадзіну», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Белавія».

Як распавялі ў авіякампаніі, паветранае судна плануецца выкарыстоўваць пераважна на рэгулярных рэйсах «Белавія». «Самалёт прайшоў поўны неабходны агляд з боку спецыялістаў і адпавядае ўсім міжнародным стандартам бяспекі», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Па словах гендырэктара авіякампаніі Анатоля Гусарава , «Белавія» стварае годную канкурэнцыю замежным авіякампаніям, чыя прысутнасць на беларускім рынку з кожным годам павялічваецца. «Набыццё новых паветраных суднаў сведчыць пра тое, што кампанія не губляе свае пазіцыі, а наадварот, дынамічна развіваецца, удасканальваецца», — распавёў Анатоль Гусараў.

У дадзены момант паветраны флот авіякампаніі налічвае шэсць Boeing 737-500, тры Boeing 737-300, тры CRJ-100/200 і чатыры ТУЮ- 154 М.

Как вам новость?
Головоломки