Старшыня Еўрапейскага парламенту Ежы Бузек паведаміў, што пасля Новага года ў другой палове дня 12 студзеня ў Бруселі плануецца абмеркаваць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і жорсткія меры прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі супраць апазіцыйных палітыкаў. "Важна працягваць аказваць ціск на ўрад Лукашэнкі на самым высокім узроўні", — заявіў кіраўнік ЕП.
Еўрапарламент будзе абмяркоўваць «ход прэзідэнцкіх выбараў і іх наступствы, уключаючы празмернае ці непрапарцыйнае выкарыстанне сілы беларускімі ўладамі ў дачыненні да апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў грамадзянскай супольнасці», — адзначыў Ежы Бузек, перадае DELFI.
Па словах палітыка, на пасяджэнні будуць прысутнічаць члены падкамітэту па правах чалавека камітэта па замежных справах Еўрапарламенту і прадстаўнікі дэлегацыі ў Беларусі ва «Усходнім партнёрстве».