Беларусі плануюць стварыць новую суднаходную кампанію

16.11.2010 11:21
Архив Редакция

Новую суднаходную кампанію плануюць стварыць у Беларусі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Браніслаў Гавароўскі. Паводле яго слоў, цікавасць да фармавання беларускага марскога гандлёвага флоту праяўляюць адразу некалькі інвестараў. Любы з іх мае магчымасць здабыць статус стратэгічнага партнёра, адзначыў ён.

«Усё залежыць ад планаванага ўкладу ў праект і значнасці гэтага інвестара для Беларусі», — заявіў Браніслаў Гавароўскі, перадае БелТА.

Ён таксама адзначыў, што патэнцыйныя інвестары прапрацоўваюць варыянты стварэння ў Беларусі суднаходнай кампаніі з набыццём марскіх судоў для выканання перавозак беларускіх знешнегандлёвых грузаў і грузаў замежных фрахтавальнікаў, у тым ліку шляхам стварэння сумесных або замежных прадпрыемстваў на ўмовах заключэння інвестыцыйнай дамовай.

Па словах прадстаўніка мінтранспарта, для ўдзелу ў фінансаванні праектаў набыцця марскіх суднаў для Беларусі інвестары, перш за ўсё, павінны даць гарантыі забеспячэння гэтых суднаў доўгатэрміновай грузавой базай перавозак. «Пакуль асноўныя беларускія экспарцёры і імпарцёры прадукцыі, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца вырашэнне гэтага пытання, займаюць у адносінах да яго ўрэгулявання пасіўную пазіцыю, што не дазваляе перайсці да практычнай рэалізацыі праекту», — паведаміў ён.

Браніслаў Гавароўскі паведаміў, што, выкарыстоўваючы ўласны марскі гандлёвы флот, Беларусь зможа павысіць эфектыўнасць экспарту і канкурэнтаздольнасць знешнегандлёвай прадукцыі за кошт аптымізацыі ўсіх звёнаў яе транспартоўкі і імпартазамяшчэння паслуг марскіх перавозак. Паводле яго слоў, беларускі флот дазволіць пашырыць транзітны патэнцыял краіны, узмацніць транспартны складнік нацыянальнай бяспекі і забяспечыць незалежнасць знешняга гандлю, зэканоміць і нарасціць валютныя рэсурсы, павысіць міжнародны аўтарытэт Беларусі ў цэлым.

«Найбольш выгаднымі маршрутамі марскіх перавозак з’яўляюцца тыя, на якіх існуе магчымасць арганізацыі зваротнай загрузкі судоў, што дазваляе іх уладальнікам пазбегнуць выдаткаў па здзяйсненні парожніх пераходаў, а фрахтовальнікам — знізіць кошт паслуг марской перавозкі», — падкрэсліў чыноўнік.

Как вам новость?
Головоломки