АГП хоча пікетаваць беларускае тэлебачанне

09.04.2010 15:37
Архив Редакция

Гарадская арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі падрыхтавала заяўку ў Мінскі гарвыканкам на атрыманне дазволу на правядзенне пікетавання беларускага тэлебачання. Як паведаміў старшыня Мінскай арганізацыі АГП Анатоль Паўлаў "гэта рэакцыя на некалькі хлуслівых сюжэтаў, якія прайшлі на тэлебачанні і тычыліся 13 з'езду АГП".

«У сюжэтах гаварылася і пра рашэнне партыі выйсці з мясцовай выбарчай кампаніі. Апроч гэтага, гэта наша рэакцыя і на дазвол гарадскіх улад правесці пікетаванне рэдакцыі газеты «Народная воля», — цытуе сайт АГП словы Анатоля Паўлава.

Па словах кіраўніка Мінскай арганізацыі партыі, мінімальная задача складаецца ў тым, каб «зафіксаваць сам факт таго, што ўлады ў сваёй дзейнасці кіруюцца падвойнымі стандартамі».

«Сваім дазволена ўсё, а апазіцыйным структурам нічога. Другая наша мэта, акцэнтаваць, што тэлебачанне прыхватызавана гаспадаром Чырвонага дома і з’яўляецца вылучна прапагандысцкай прыладай», — заявіў Анатоль Паўлаў.

Как вам новость?
Головоломки