З прычыны рэпетыцыі параду ваеннай тэхнікі, якая праходзіць некалькі разоў на тыдзень у сама розрух на Мінскай колцавай аўтадарозе, грузавік пратараніў два легкавыя аўтамабілі. Як паведамляецца, аварыя здарылася ў той момант, калі дарогу нечакана перакрылі, каб прапусціць механізаваную калону.
«Аварыя адбылася 30 сакавіка, прыкладна а 14:00. Грузавая машына Volvo FH 12, якая рухалася па МКАД, не паспела спыніцца перад перакрытым участкам дарогі і ўрэзалася ў легкавыя аўтамабілі Opel Vectra і Peugeot 406», — паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
Усе ўдзельнікі ДТЗ засталіся жывыя, аднак легкавыя машыны атрымалі значныя пашкоджанні.
Як ужо раней паведамляў Тэлеграф, механізаваныя калоны ваеннай тэхнікі з 25 сакавіка па 27 красавіка ўлучна на аэрадроме «Ліпкі» праводзяць рэпетыцыю да параду ў гонар 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Маршрут трэніровак ваеннай тэхнікі таксама будзе праходзіць па шэрагу сталічных вуліц і МКАД кожны тыдзень па аўторках, серадах і чацверах з 07:00 да 08:00 і з 17:00 да 18:00.