У ноч з 16 на 17 лістапада ў 35-гадовага зваршчыка адной з будаўнічых арганізацый Белаазёрску (Бярозаўскі раён, Берасцейская вобласць) адбыўся эпілептычны прыпадак ў здымнай кватэры. 24-гадовы працоўны, які таксама пражывае ў гэтай кватэры, хацеў уставіць паміж яго зубамі нож, але па неасцярожнасці нанёс мужчыну рэзаныя раны ў вобласці шыі і твару.
Пацярпелы днём быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Пружанскай цэнтральнай раённай лякарні, дзе памёр ад масіўнай вонкавай кровастраты.
Па матэрыялах тэлеканала СТВ.
Как вам новость?
Головоломки