МВФ гатовы і далей крэдытаваць беларускую эканоміку

16.11.2010 11:51
Архив Редакция

Міжнародны валютны фонд гатовы разгледзець пытанне аб далейшым крэдытаванні беларускай эканомікі. Пра гэта 16 лістапада на брыфінгу ў Мінску заявіў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс. "Ад афіцыйных органаў Беларусі просьбаў аб прадстаўленні новых пазык не паступала, аднак мы са свайго боку гатовыя разгледзець гэтае пытанне", — адзначыў ён.

Крыс Джарвіс таксама рэкамендаваў Нацыянальнаму банку Беларусі захаваць у 2011 годзе калідор ваганняў беларускага рубля да кошыка замежных валют на ўзроўні плюс-мінус 10%, перадае БелТА.

«Я лічу, што калідор ваганняў беларускага рубля ў дыяпазоне плюс-мінус 10% аказаўся вельмі карысным для Беларусі. Наша рэкамендацыя палягае ў тым, каб захаваць гэты дыяпазон і на наступны год», — паведаміў кіраўнік місіі МВФ.

Как вам новость?
Головоломки