Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты будуць ісці ў прамым эфіры

18.11.2010 14:36
Архив Редакция

Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь будуць праходзіць з 17:00 да 18:00 гадзін 4-5 снежня ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала. Пра гэта 18 лістапада заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, тэледэбаты будуць трансляваць у прамым эфіры. «Гэта пажаданне многіх удзельнікаў выбарчай кампаніі», — растлумачыла яна.

У той жа час старшыня ЦВК адзначыла, што, калі кандыдат захоча выступаць у запісе, ён зможа падаць адпаведную заяву ў Цэнтрвыбаркам.

Таксама 18 лістапада метадам лёсавання вызначылі парадак выступлення кандыдатаў па тэлевізары. Першым выступіць Віктар Цярэшчанка, за ім — Яраслаў Раманчук, Уладзімір Някляеў, Аляксандр Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі, Дзмітры Ус, Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, выступы кандыдатаў пройдуць з 22 лістапада па 3 снежня: у тэлеэфіры з 19:00 да 20:00 у працоўныя дні, калі большасць выбаршчыкаў, вярнуўшыся дадому пасля працы, уключае тэлевізар, і з 6:00 да 7:10 у радыёэфіры, калі большасць людзей слухае радыё дома на кухні перад сыходам на працу.

Как вам новость?
Головоломки