Па выніках конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які прайшоў у 2010 годзе, такімі сталі 312 найменняў прадукцыі 189 прадпрыемстваў і арганізацый. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі. Арганізацыі, тавары якіх сталі лаўрэатамі конкурсу, атрымаюць дыпломы і права змясціць лагатып конкурсу на сваіх таварах, іх ўпакоўцы, у дакументацыі і рэкламных матэрыялах.
У намінацыі «Харчовыя тавары» найлепшымі прызналі 190 тавараў 95 прадпрыемстваў, у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» — 62 тавару 51 прадпрыемства. Сярод прамысловых тавараў для насельніцтва і вырабаў народных промыслаў найлепшымі сталі 59 тавараў 42 арганізацый. Статус «Навінка года» атрымалі 22 тавары рознага прызначэння, перадае БелТА.
У Дзяржстандарце паведамілі, што найбольш часта ўдзельнічаюць і перамагаюць у конкурсе ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Маларыцкі кансервава-гароднінасушыльны камбінат», ААТ «Пастаўскі малочны завод», Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», СП ААТ «Спартак», ДП «Гарадскі малочны завод № 1» (Мінск), СААТ «Камунарка», ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», ААТ «Бабушкина крынка», СТАА «Белвест», СТАА «Марка», ВА «Гомсельмаш», ААТ «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Стужка», ЗАТ «Маладзечнамэбля», СП «ВэскоБел» ТАА, РУП «Беларускі металургічны завод», РУП «Мінскі трактарны завод», ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузавоў «МАЗ-Купава», ААТ «Магілёўхімвалакно».