Арамнаў заваяваў "золата" чэмпіянату Еўропы ў Мінску

12.04.2010 12:57
Архив Редакция

У Мінску 11 красавіка завяршыўся чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. У спаборніцтвах мужчын у вагавай катэгорыі да 105 кг на памосце сталічнага Палаца спорту не было роўных алімпійскаму чэмпіёну Пекіна-2008 беларусу Андрэю Арамнаву. Падняўшы ў суме дваяборства 420 кг (195 кг — рывок + 225 кг — штуршок), наш суайчыннік упершыню ў сваёй кар'еры стаў чэмпіёнам Еўропы.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўныя трэнеры каманд былі нешматслоўныя, адзначае БелаПАН.

Віталь Тараканаў, «Мінск»: «Напачатку гульні, напэўна, праз вялікае жаданне праявіць сябе нашы хлопцы дапускалі шмат браку. Але здолелі забіць гол, выраўняць гульню. Напачатку другога тайма забілі другі гол, і, лічу, далей цалкам кантралявалі гульню.

Сяргей Гурэнка, «Дынама»: «Лічу, супернік перамог заслужана — ён больш жадаў перамогі. Па маім меркаванні, немагчыма перамагаць, калі выпадае, не ўваходзіць у гульню шэраг футбалістаў. У прычынах гэтага будзем разбірацца. Калі браць па гульні, тыя памылкі, якія былі дапушчаныя ў абароне, і прывялі да паразы. Хоць параза ад паразы розніцца».

Астатнія вынікі: «Шахцёр» (Салігорск) — «Партызан» (Мінск) —  1:0 (Камароўскі, 9), «Віцебск» — «Нафтан» (Наваполацк) —  4:2 (Слесарчук, 18, Кабец, 61, 79, Сарокін, 66 —  Яцкевіч, 86, Шакаў, 89), «Дынама» (Брэст) — «Тарпеда» (Жодзіна) —  3:2 (Мазалеўскі, 29, Васілюк, 32, Чалідзэ, 61 —  Бруснікін, 35, Бяганскі, 87), «Дняпро» (Магілёў) — «Нёман» (Гродна) —  0:0.

Становішча каманд: «Мінск» —  6 ачкоў (розніца мячоў 4-1), БАТЭ —  6 (3-0), «Віцебск» —  4 (4-2), «Дынама» Бр —  4 (4-3), «Шахцёр» —  4 (2-1), «Дынама» Мн —  3 (2-2), «Нафтан» —  3 (3-4), «Нёман» —  2 (0-0), «Дняпро» —  1 (1-2), «Тарпеда» —  0 (2-4), «Партызан» —  0 (0-2), «Белшына» —  0 (0-4).

Трэці тур пройдзе 14 красавіка. Цэнтральным матчам стане паядынак лідараў «Мінск» —  БАТЭ.

Как вам новость?
Головоломки