Генеральны менеджер мінскага «Дынама» Андрэй Парашчанка бачыць перамены ў лепшы бок у беларускім гандболе, а таксама пргназуе новы узровень цікаўнасці да футбола у сувязі з апошнімі дасягненнямі БАТЭ.
«Наконт таго каб працаваць у структуры спартыўнага клуба ды яшчэ ў Беларусi, нават не марыў. Тым больш што былi прапановы па працаўладкаваннi ў Iспанii. Аднак я на той момант ужо вырашыў вяртацца ў Беларусь, таму гэтыя прапановы нават не разглядаў.
У «Дынама» мяне прывабiлi (калi можна тут ужыць гэтае слова) тым, што расказалi пра перспектывы будучага праекта, акрэслiлi кола маiх абавязкаў. Магу сказаць, што я нядоўга раздумваў i даў згоду. Не апошнюю ролю адыгралi перамены сiтуацыi ў беларускiм гандболе ў лепшы бок. Маю на ўвазе граматныя iнiцыятывы старшынi Федэрацыi гандбола Уладзiмiра Канаплёва i з’яўленне прэзiдэнцкага ўказа аб аказаннi спонсарскай дапамогi гандбольным клубам. Гэта карэнным чынам змянiла сiтуацыю ў айчынным гандболе.
Зацiкавiць хлопца можна, аднак канчатковае рашэнне ўсё адно прымаць будуць яго бацькi. А апошнiя, у сваю чаргу, будуць па розных крытэрыях ацэньваць кожны вiд спорту. Агульнавядома, напрыклад, што хакей вельмi дарагi занятак. Таксама важкi аргумент — гэта мiжнародны поспех. Для прыкладу, возьмем мастацкую гiмнастыку. Яны займаюцца ў суседняй з намi зале (у спарткомплексе на вулiцы Даўмана). Дык вось, пасля медальнага поспеху «мастачак» на апошняй Алiмпiядзе, дзецi з бацькамi выстройваюцца ў чаргу, каб запiсацца ў гэту секцыю. Можна быць упэўненым, што дасягненнi БАТЭ на новы ўзровень паднiмуць цiкаўнасць да футбола», — цытуе Парашчанку «Звязда».