Зміцер Вайцюшкевіч адзначыць Дзень народзінаў канцэртам у Мінску на адкрытым паветры

21.07.2020 12:07
Музыка Редакция

Артыст выйдзе з анлайну для сталічнай публікі ўпершыню з сакавіка гэтага году. На канцэрце прагучаць выбраныя песні з розных альбомаў і праектаў, а таксама некалікі песень з новага праекту, што рыхтуецца зараз.

Нягледзячы на тое, што шмат хто стаміўся ад эпідэміялагічнай сітуацыі, музыкі і арганізатары прытрымліваюцца меркавання, што рабіць канцэрты з танцпляцам пакуль небяспечна. Таму падзея пройдзе з пэўнай дыстанцыяй паміж гледачамі і некалькімі простымі правіламі, што ніяк не паўплывае на атмасферу і настрой канцэрта. Утульнасць такога фармату можна пабачыць у рэпартажы з канцэрта Лявона Вольскага — першай спробы «бяспечных імпрэзаў».

“На гэтую сустрэчу чакаю даўно, шчыра скажу – вельмі засумаваў без канцэртных спатканняў з сябрамі. Пабачыцца са сваімі слухачамі будзе для мяне найлепшым падарункам да Дня народзінаў”, — каментуе Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч адзначыць Дзень народзінаў канцэртам у Мінску на адкрытым паветры

26 ліпеня, 18.00
дворык бара Lidbeer Цёмны (пр. Незалежнасці, 58)

Квіткі

Как вам новость?