Telegraf.news

Вялікі фолк-фэст у Мінску – у гэтую пятніцу 11.09! Уваход вольны!

Подпишитесь на Телеграф:
Видео
Редакция

Стары Ольса, Irdorath, Vuraj, Lity Taler зайграюць канцэрт у клубе Re:Public увечары пятніцы. Прыйсці на канцэрт можа кожны ахвотны, квіткі набываць не трэба.

“У нас ужо склалася добрая традыцыя шпацыраў па горадзе з інструментамі па нядзелях. Цяпер хочацца зайграць сапраўдны канцэрт, падтрымаць настрой нашых слухачоў, аб’яднаць ды падбадзёрыць публіку”, - кажа лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі.

Фолк-фэст працягне серыю бясплатных канцэртаў беларускіх музыкаў для жыхароў горада, распачатую ў мінулую пятніцу канцэртам Лявона Вольскага.

Пры жаданні, канцэрт можна падтрымаць:  https://www.donationalerts.com/r/nasdzien  або paypal  Tradycyja.by@gmail.com . Данаты пойдуць на пакрыццё выдаткаў на гук, святло, персанал; калі збярэцца больш, частка пойдзе музыкам, частка - калегам па творчым цэху, якім стала складаней ў цяперашняй сітуацыі.

image 11 верасня, 18.30

Re:Public (Прытыцкага, 62)

Уваход вольны

Уся актуальная інфармацыя і інфалінія:  https://t.me/nashdzien

Темы:
Как вам новость?