Гурт “Стары Ольса” запрашае на жывы канцэрт на вольным паветры

22.07.2020 09:55
Музыка Редакция

Першы сольны канцэрт пасля месяцаў перапынку! І гэта будзе не проста канцэрт, а сярэднявечны пір. У нядзелю 2 жніўня запрашаем у дворык Lidbeer бару Цёмны ў цэнтры Мінска.

“У бягучых падзеях нам усім патрэбная крыніца добрага настрою, — кажа лідар гурта Зміцер Сасноўскі. — Пір заўжды прадугледжваў сумесныя спевы, танцы, добрыя напоі, шчырыя размовы і узнёслы настрой. Такую атмасферу мы і пастараемся стварыць 2 жніўня. Разам з тым, мы клапоцімся пра тое, каб канцэрт прайшоў максімальна бяспечна. Настрою свята гэта не перашкодзіць!”

У продажы ўсяго 150 квіткоў: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/folklor/stary-olsa-sjarednjavechny-pr-na-paddonah-317452/

2 жніўня, 18:00
Дворык Lidbeer Bar Цёмны (пр. Незалежнасці, 58)
Інфалінія: +375336611432

Гурт “Стары Ольса” запрашае на жывы канцэрт на вольным паветры

Как вам новость?
Головоломки