Telegraf.news

UZARI ператварае беларускую мову. Прэм’ера сінгла “Падзяка сэрца”

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

UZARI прэзентуе сінгл “Падзяка Сэрца” з першага альбома, які доўгі час чакаюць яго прыхільнікі і нават тыя, хто ўпершыню пазнаёміўся з творчасцю артыста. “Падзяка Сэрца” - гэта шчырае прызнанне да Радзімы і чарговы крок да стварэння новага стылю беларускай музыкі.

Кожны дзень напярэдадні рэлізу сінгла, UZARI публікуе гісторыю пра свой творчы рух у выглядзе апавядання:

View this post on Instagram

Аднойчы, прыкладна дзесяць гадоў таму, адзін юнак, пакінуўшы Радзіму пасля школы, пачаў шукаць сваю будучыню ў іншых краінах. Паступаў у шматлікія адукацыйныя ўстановы. Лічыў, што там будзе больш магчымасцяў і больш поспеху ў рамястве. Свой выбар спыніў ён на выдатным замежным і гістарычным універсітэце, які скончыў ягоны дзед, што прыемна грэла і выклікала гонар. З дзядулем у іх былі асобыя адносіны, асаблівая блізкасць і свая магія, зразумелая толькі ім дваім. Хлопец цалкам быў захоплены вучобай. З гэтага моманту ўсё было як у сне! Нездарма кажуць, што студэнцкі час - самы прыгожы: першыя сапраўдныя сябры, першая прафесійная праца, першая поўная незалежнасць ад цёплай бацькоўскай апекі і, канешне, першае каханне. Вось, здавалася б - свабода! Але чагосці ўсё роўна не хапала… ⠀ На Радзіму юнак не ездзіў часта, ды і не надоўга, але менавіта ў гэтыя моманты адчуваў шчырае і вельмі моцнае натхненне. Пісаліся песні адна за адной, чыталіся кнігі, прыходзілі цікавыя думкі і адчуванне цеплыні роднай зямлі. ⠀ Быццам глыток паветра, які напаўняе грудзі моцай і распаўсюджваецца па ўсім целе. А па вяртанні за мяжу, усё больш адчуваў сябе чужынцам: «Хе, які ў цябе акцэнт? Ты адкуль? А дзе гэта? Ды і на нашага не падобны…». Часта прачынаўся з пакутлівым пытаннем да сябе: «Хто я? Чаму мяне лічаць іншым? У чым маё адрозненне ад жыхароў гэтай краіны?». ⠀ І наш сябар вырашае ва ўсім разабрацца. #uzari #падзякасэрца #5days #musicby

A post shared by UZARI (@uzarinawrocki) on

Jan 31, 2019 at 5:01pm PST

View this post on Instagram

Акрамя штодзённых трэнінгаў, працы ў тэатры і заняткаў ва ўніверсітэце, юнак чытае гісторыю і вывучае мову сваёй Радзімы, каб зразумець, чаму яго не пакідае адчуванне адрознення, і іншыя бачаць гэта! Пачынае трошкі размаўляць на сваёй мове публічна, чым выклікае непадробную цікавасць сваіх сяброў: “О! Прикольно! А как будет…? Ха-ха! А это как будет…?” ⠀ Час ад часу ўсё больш жыццё сутыкае хлопца з замежнікамі, якія размаўляюць на сваёй мове, шануюць свае традыцыі і перадаюць з пакалення ў пакаленне культурную спадчыну. Усё больш і больш з’яўляюцца пытанні: “а чаму ў маёй краіне інакш? Чаму толькі 5% - 10% насельніцтва валодаюць мовай і паважаюць традыцыі сваёй Радзімы? Што такога сорамнага, нецікавага, можа быць не моднага ў маім родным краі?” ⠀ #uzari #падзякасэрца #4days #musicby

A post shared by UZARI (@uzarinawrocki) on

Feb 1, 2019 at 10:00pm PST

Слухаць:  https://soundcloud.com/uzari/padzyaka-serca/s-iulsq

“Падзяка сэрца - гэта значна больш, чым проста ўдзячнасць ці перажыванне. Гэта складана апісаць словамі, бо кожны беларус адчувае гэта знутры. Я жадаю, каб усе разумелі і бачылі, што ў беларускім лексіконе з’явіўся такі выраз, і карысталіся ім. “Падзяка сэрца” нашай Беларусі, і асабліва мове і нашай гісторыі!”, - кажа сьпявак.

Больш за 2 гады таму быў прэзентаваны першы сінгл “Мора”, які стаў песняй года і зрабіў значны крок да іншага ўспрымання беларускамоўнай музыкі.

Embedded content

Другім сінглам з’явілася песьня “Супрацьлеглыя”, з якой UZARI прымаў удзел у праектах за мяжой, дзякуючы якім вялікая аўдыторыя пачула сучасны стыль выканання на беларускай мове.

Embedded content

Трэці сінгл - найбольш выбітная песьня “Я выдумляю”, якая была выканана разам з Прэзідэнцкім аркестрам і прызнана гімнам вялікай дабрачыннай акцыі ААН. А ўжо ўлетку 2018 года на фестывале “Laima Vaikule Rendez Vous” прагучала на ўсю Еўропу.

Embedded content

“Рэліз альбома заплянаваны на красавік 2019 года”, паведаміў UZARI.

Как вам новость?